Апісанне экспазіцый

Апісанне экспазіцый ( назва экспазіцыі і яе апісанне) :

 

  1. Беларуская хатка – гэта асноўны раздзел музея. Створаны макет дома, які знаёміць з традыцыямі і адзінай тэхнікай будаўніцтва (зруб). Экспазіцыя дае ўяўленне аб побыце, працы, звычаях, вераваннях, святах насельніцтва вёсак Мхінічы, Беразякі, Раманькі, Буглаі, новае жыццё, Ячная Буда.

 

  1. Вялікая Айчынная вайна – матэрыялы экспазіцыі размешчаны на некалькіх стэндах: “Былыя гады ў памяці не сцёртыя, “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, “Яны змагаліся за Радзіму”, “ У страі назаўсёды, у памяці навечна”. У вітрынах размешчаны прадметы перыяду Вялікай Айчыннай вайны: штык, патроны, салдацкія каскі, снарады і інш.

 

  1. “Нашы землякі на афганскай вайне” – раздзел прысвечаны Раманенка Вячаславу Васільевічу, які загінуў у Афганістане. У экспазіцыі прадстаўлены яго асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі і інш.

 

  1. “Рэха Чарнобыля” – у экспазіцыі прадстаўлены фотадакументы адселененых вёсак Краснапольскага раёна, статыстычная інфармацыя аб плошчы забруджаных радыяцыяй зямель Краснапольшчыны.

 

  1. Жыву ў Беларусі i тым ганаруся – раздзел складаецца з фотаздымкаў, распавядае пра гістарычныя помнікі і славутасці Беларусі.

 

  1. “У падарожжах па Беларусі” – раздзел аформлены ў выглядзе фотакалажа, распавядае аб сумесных экскурсійных паездках, турыстычных паходах педагогаў і навучэнцаў школы.

 

  1. “Школьныя гады цудоўныя” – раздзел складаецца з фотаздымкаў і дакументаў, у якіх асветлены найбольш цікавыя старонкі з жыцця школы.

 

  1. “Гартаючы старонкі школьнага жыцця” – раздзел прысвечаны гісторыі Казельскай сярэдняй школы, аформлены стэнд “Нашы настаўнікі” , “Кіраўнікі школы”.

 

 

  1. “Генацыд беларускага народа” – раздзел прысвечаны перыяду акупацыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і Краснапольшчыны па матэрыялыях Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.