Найбольш каштоўныя музейныя прадметы

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы (з указаннем № па інвентарнай кнізе):

 

Самапралка (калаўрот)

У гісторыка – краязнаўчым музеі дзяржаўнай установы адукацыі  “Казельская сярэдняя школа” Краснапольскага раёна у экспазіцыі “Беларуская хата” знаходзіцца калаўрот-стаяк вышынёй 72 см, дыяметрам кола 55 см.   У кнізе асноўнага фонду дадзены экспанат пазначаны пад нумарам 37, запіс зроблены 15.11.1990 г., акт №1 ад 10.10.1990 г. Перададзены з Наваельнянскай сярэдняй школы Краснопольскага раёна.

 

Ткацкі  станок

 

У гісторыка – краязнаўчым музеі дзяржаўнай установы адукацыі  “Казельская сярэдняя школа” Краснапольскага раёна у экспазіцыі “Беларуская хата” знаходзіцца ткацкі станок  з параметрамі  1.85 м х 1.10 м х 86 см. У кнізе асноўнага фонду дадзены экспанат пазначаны пад нумарам 39, запіс зроблены 15.11.1990 г., акт №1 ад 10.10.1990 г. Перададзены з Наваельнянскай сярэдняй школы Краснопольскага раёна.

 

 

Ікона “Георгій-Пераможца”

У гісторыка – краязнаўчым музеі дзяржаўнай установы адукацыі  “Казельская сярэдняя школа” Краснапольскага раёна у экспазіцыі “Беларуская хата” знаходзіцца ікона “Георгій – пераможца”. На іконе намаляваны вершнік на кані, які давіць змея. Экспанат расколаты папалам, збіты цвікамі, слаба бачны малюнак, ікона мае памеры 36 см  х 30 см.

У кнізе асноўнага фонду дадзены экспанат пазначаны пад нумарам 44 , запіс зроблены 16.11.1990 г., акт №1 ад 10.10.1990 г. Перададзены з Наваельнянскай сярэдняй школы Краснопольскага раёна.

Ікона “Георгій-пераможца” уключана ў Дзяржаўны каталог Музейнага  фонду Рэспублікі Беларусь.